Квэст “Дванаццаць апосталаў” - Несвиж 26 сентября

Обсуждение и планирование мероприятий, поездок и путешествий с участием Минского скутер-клуба (и не только)
Правила форума
В этом разделе допустим умеренный оффтопик, недопустим пустой флуд.
Аватара пользователя
Brenwen
Минский скутер-клуб
Минский скутер-клуб
Сообщения: 3231
Зарегистрирован: 23 апр 2007, 11:43
Награды: 3

Дебют года Здравый смысл
Репутация: 155
Аппарат: Honda SilverWing 400
Телефон: +375291759624 Velcom
Пол:
Возраст: 41

Квэст “Дванаццаць апосталаў” - Несвиж 26 сентября

Сообщение Brenwen »

Есть идея поездки на выходные:
Изображение
Музей-запаведнік “Нясвіж”, Музычны Дом “Класіка” (#MuzzicDom) і кампанія Shukaj.by запрашаюць вас на Першы гістарычны тэатралізаваны Квэст “Дванаццаць апосталаў” у палацы Радзівілаў.

Квэст пабудаваны вакол таямнічай гісторыі пра статуі дванаццаці апосталаў, якіх Радзівілы схавалі некалькі стагоддзяў таму. Музычна-тэатральны, інтэрактыўны, пазнавальны квэст дасць магчымасць вам дакрануцца да гісторыі тых апосталаў, а можа і разгадаць усе таямніцы мінулых часоў, звязаныя з імі.

Квэст – гэта ўнікальная магчымасць самастойна пабываць у незвычайных месцах палаца, куды немагчыма патрапіць разам з экскурсіяй – сутарэнні, вежы, валы. Ён ахоплівае часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Падчас розных узроўняў гульні вы сустрэнеце Пане Каханку (ролю выконвае Юрый Жыгамонт, “Падарожжы дылетанта”), пройдзеце выпрабаванні ў Радзівіла Рыбанькі, убачыце і пачуеце Марыю Дароту з роду дэ Кастэлян (ролю выконвае Маргарэта Ляўчук), і магчыма сустрэнецеся з іншымі гаспадарамі і прывідамі палаца.

Ва ўнутраным дворыку палаца вас чакаюць тэатральная дзея, удзельнікам якой вы зможаце стаць, музыка ад брас-квінтэта “Няміга”, прысмакі, гульні і сяброўская атмасфера.

26 верасня пачатак у 15.00.

Квэст прадугледжвае ўдзел асобных каманд, колькасць гульцоў каманды ад 1 да 7 чалавек.
Пачынаць гульню вы можаце ў любы час з 15.00 да 18.00 гадзін.

Неверагодныя прыгоды Квэста – гэта незабыўныя восеньскія выходныя і энергетычны драйв. А перш-наперш не забывайцеся каля палаца знайсці жабрака.

Квэст адбудзецца пры падтрымцы Турысцкай кампаніі “Віаполь”, а таксама ŠKODA ў Беларусі. Найлепшыя каманды атрымаюць падарункі ад Турысцкай кампаніі “Віаполь” і ад сеткі турыстычных крамаў “Актыўная зона” і AlpinePro.

Кошт квітка: 230.000 рублёў
Тэлефоны для даведак: +375177020602, Vel +375291903149; MTC +375295510851, +375292366166
http://afisha.tut.by/other/kvest_dvanaccac_apostalau/
Только я скорее всего на машине поеду, так как сильный дождь обещают.


Скутер человеку - друг, товарищ и конь.

Вернуться в «Поездки, путешествия, мероприятия»

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: Amazonbot [bot], claudebot и 1 гость